Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ластаўчына гняздо

   Ластаўкі, відаць, запазніліся звіць сваё гняздо, і таму ластавяняты вывеліся ў іх запознена. Іншыя даўно на сваіх крылах абляталі Жыцькава, а гэтыя ўсё яшчэ сядзелі ў гняздзе і прасілі ў бацькоў корму. Час быў збірацца ў вырай, а яны ніяк не маглі вылецець з гнязда. Вяскоўцы бачылі, што малых ластавянят кормяць не толькі бацькі. Часам ля гнязда кружылася па пяць-шэсць ластавак, і ўсе яны неслі малым у дзюбах нейкую спажыву. Суседзі, падкормліваючы, цярпліва чакалі, калі вылецяць на крыло гэтыя малыя.
   Аднаго разу, узлезшы на сена, каб схавацца ад гарачыні, Янка не ўбачыў гнязда на яго звычайным месцы. Тут толькі сіратліва шарэлі рэшткі сухой зямлі і валяліся вялікія і маленькія камякі, пер’е і пух.
   Раззлаваны, ён усцягнуў сваіх малых хлопцаў на сена. Але яны, убачыўшы, што гнязда няма, расплакаліся самі. Тады ён паверыў: яны гэтага не рабілі. Ужо разам Янка з дзецьмі пайшлі шукаць ката Максіма. Той ляжаў у баразне і зацікаўлена назіраў, як грабуцца куры. Яго агледзелі ўважліва, але ніякіх слядоў разбою не знайшлі. Ні на кіпцюрах, ні на зубах не было ні пушынкі, ні пярынкі. Кот Максім глядзеў на людзей насмешліва: шукайце, шукайце, я нічога не рабіў.
   Зразумелі ўсё толькі тады, калі ўбачылі ластавянят. Яны, моцна ўчапіўшыся лапкамі, побач з дарослымі сядзелі на провадзе, што гайдаўся ад ветру. Здавалася, яны вось-вось зваляцца. Ластаўкі самі разбурылі гняздо, каб дзеці хутчэй аблётвалі свае крылы. Калі не будзе гнязда, дзе хораша і спакойна сядзець, чакаючы бацькоў з кормам, то давядзецца давяраць сваім маладым крылам.
(244 словы)

 

Похожие статьи:

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

ПераказыПтушкі шчасця

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча