Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ластаўкі (Паводле Я. Коласа)

   Прыляцелі ластаўкі з далёкага выраю. Селі яны на страху старога гумна і зашчабяталі. Іх леташні домік за зіму абсыпаўся, абвіс павуціннем. Доўга працавалі ластаўкі і вылепілі кругленькае гняздзечка. Тыдні праз два ў ім з’явіліся маленькія птушаняты. Але аднойчы гняздо ўпала. Пятрусь узяў шапку, паклаў туды птушанят і залез на гумно. Ён паставіў шапку і абклаў яе пер’ем. Атрымалася новае гняздзечка. Ластаўкі весела зашчабяталі і паляцелі лавіць мошак для дзетак.
(70 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця