Штогод у лістападзе праводзіцца Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». У найбуйнейшым кінафоруме Беларусі прымаюць удзел Расія, Украіна, Аўстрыя, Эстонія, Польшча, Францыя, Германія, Грузія, Тайланд, Манголія, Турцыя, Італія, Бразілія і іншыя краіны.
Першы кінафестываль «Лістапад» адбыўся ў Мінску ў 1994 годзе. На ім былі паказаны карціны, якія ілюстравалі культуру той ці іншай краіны. За тыдзень у кінатэатрах «Кастрычнік» і «Цэнтральны» фестывальныя фільмы паглядзелі больш за дваццаць тысяч чалавек. Ацэньвалі конкурсныя работы журы кінематаграфістаў, журналістаў і гледачоў. У 1996 годзе было прынята рашэнне зрабіць галоўнай узнагародай кінафестывалю прыз глядацкіх сімпатый. З 2010 года пераможцу зноў вызначае прафесійнае журы.
Перад урачыстай цырымоніяй адкрыцця кінафестывалю па чырвонай дывановай дарожцы праходзяць яго ўдзельнікі і госці: беларускія і замежныя дзеячы кінамастацтва, члены журы, стваральнікі фільмаў.
На фестывалі дэманструюцца работы, адзначаныя на прэстыжных кінафестывалях, а таксама кінастужкі маладых аўтараў. Конкурсныя фільмы размеркаваны па трох секцыях: ігравое, дакументальнае і дзіцячае кіно. У рамках кінафестывалю «Лістапад» праводзіцца Міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік».
(156 слоў)
(Паводле інтэрнэт-рэсурсаў)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Мінскі метрапалітэн
Пераказы, дыктанты → Мінская ратуша
Пераказы, дыктанты → Прывакзальная плошча
Пераказы, дыктанты → Мінскі чыгуначны вакзал
Пераказы, дыктанты → Няміга (Паводле А. Бутэвіча)