Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Куцця

   Вось і Каляды недалёка. Чакаюць дзеці гэтага свята, а найбольш – першай куцці. Прыйшла і куцця. За дзень да куцці ў хатах прыбіраюць, мыюць сталы, лавы, вокны. Куцця – важны дзень, адзін раз у год бывае, трэба ж сустрэць яго хораша. Хлопцы яшчэ за тыдзень да Каляд пачынаюць рабіць зоркі.
   Самы важны момант у калядныя святы – гэта куцця, або калядны вечар. Уся сям’я стараецца сабрацца ў хату ў гэты вечар. Усё, што не патрэбна ў хаце на свята, выносіцца ў сені або ў камору. Нават на комінку не расклалі агню, як у буднія дні, а запалілі лямпу. Гаспадыня ўходжваецца каля печы. Уся лава каля дзвярэй завалена ўсякімі прыпасамі. Тут стаяць і тараны, і селядцы, і мак, завязаны ў торбачку, і сухія грыбы. Яшчэ звечара запалілі ў печы. Звіняць патэльні аб прыпек, пішчыць цеста на гарачай печы, і аладкі, як грушы, кідаюцца на зэдлік, засланы чыстым белым абрусам.
(145 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Цудоўныя святы

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Свята настаўніцы

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Свята

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Сакавік