З даўніх часоў Белавежская пушча была аплотам нашых продкаў, надзейным прытулкам у цяжкія гады. Яна карміла і паіла, гартавала мужнасць і сілу людзей. Усё тут было: каралеўскія і царскія паляванні, браканьеры, масавыя высечкі лесу, грабежніцтва акупантаў. Цяпер тут запаведна-паляўнічая гаспадарка. Высякаюць толькі нязначную частку таго лесу, што нарастае за год, рэдкіх звяроў берагуць.
Зубр – слава і галоўная прыкмета пушчы. Ён можа вываліць сваімі рагамі частакол з бярвення, дагнаць на лясной дарозе матацыкл. Толькі ён гэта рэдка робіць. Зубр, як кожны, хто мае праўдзівую сілу, рахманы і добры звер. Праўда, ёсць адно правіла: не чапай яго. Але людзі часам вымушаны былі крыўдзіць зуброў. Калі прыйшлі крыжаносцы і над славянскім светам навісла смяротная небяспека, толькі пушча забяспечыла славянскіх воінаў мясам. Белавежская пушча заўсёды была крэпасцю на мяжы.
(128 слоў)
Паводле У. Караткевіча.
Похожие статьи:
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніца
Биографии → Язэп Пушча
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...
Язэп Пушча → Язэп Пушча - На возеры
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Сяўба