Спакойныя паўнаводныя рэкі, чыстыя крыніцы пад светлай засенню дубоў і вольхаў. Бязмежныя калгасныя нівы і заўсёды ласкавае сонца над імі. Ціхія лясныя дарожкі і шырокія шляхі праз палявую шыр. Вёскі ў аблямоўцы садоў. Гмахі заводаў і гарадскіх кварталаў, вакол якіх і паміж якімі буйна зелянеюць паркі і скверы. Птушыны гоман.
Усе мы любім свой родны край, сваю зямлю. Ад самага маленства ў памяці чалавека навек прыжываюцца і знаёмыя краявіды, і мелодыі родных песень, і мілагучнасць мовы, і спеў палявога жаваранка, і тонкі звон пчалы ў белым маёвым садзе.
(94 слова)
Похожие статьи:
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Я спяваю, ты спявай!
Пераказы, дыктанты → Мой край
Пераказы, дыктанты → Сэрца рвецца дадому
Пераказы, дыктанты → Любіць родную зямлю