Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сэрца рвецца дадому

   Дзе б я ні быў, куды б ні закінуў мяне лёс, сэрца заўсёды рвецца дадому, у родную вёску. І шчыра прызнаюся, што няма для мяне найшчаслівейшых хвілін, як ехаць дадому, да маці, да сваіх землякоў, дзе кожная пядзя зямлі сходжана тваімі нагамі, дзе з маленства знаёмыя кожнае дрэўца ў лесе, кожны сіні васілёк і белы рамонак пры дарозе.
   За невялікім ляском, вясёлым і светлым ад беланогіх бяроз, стаіць мая родная вёска Славінск. Каля лесу раскінуўся вялікі палетак кармавога лубіну з церпкім гаркаватым водарам. Расцвіў ён на сонцы так хораша, што ад яго яркага жаўтацвету ажно прыжмурваеш вочы. У паветры звіняць пчолы, пры дарозе стракочуць конікі, а з поўдня мяккі вільготны вецер прыносіць мядовы пах канюшыны. І так хораша робіцца на сэрцы, што, здаецца, не ідзеш, а нібы ляціш па ветры. Усё перажытае ўспамінаецца да драбніц, асабліва басаногае маленства.
(138 слоў)

Паводле В. Дайліды

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМаленства

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Пераказы, дыктантыКраса роднай зямлі

Пераказы, дыктантыЛюбіць родную зямлю