Красавіцкі лес яшчэ голы. Але на лясных палянках і ўскрайках ужо можна ўбачыць першыя лясныя кветкі. Чалавека ў гэты час нястрымна вабіць лес. Часта можна ўбачыць, як людзі вяртаюцца з прагулак з першымі веснавымі краскамі ў руках. Жыццё вучыць нас быць дбайнымі гаспадарамі прыроды. Таму не варта захапляцца вялікімі букетамі. Трэба памятаць, што амаль усе першыя кветкі варта ахоўваць, каб не збядніць прывабны куточак лесу. Бо ўжо ў наш час каля некаторых буйных гарадоў не ўбачыш ні сон-травы, ні пралесак, ні іншых першацветаў. Усе яны неразумна знішчаны чалавекам.
(89 слоў)
(Паводле Р. Ігнаценкі)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Водар дзядоўніку
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Упарты снег
Пераказы, дыктанты → Красавік – мастак
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Красавік
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Красавік