Аднаго разу коцік Петрык захацеў мышку злавіць. Але кот быў яшчэ маленькі. Ён ніколі не бачыў сапраўдных мышэй. Толькі чуў пра іх ад дарослых катоў. Петрыку вельмі хацелася хутчэй стаць дарослым. Пайшоў ён у хлеў, глянуў у кут. Нікога няма.
Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык убачыў маленькага звярка. Ці не мышка гэта? Коцік разгубіўся. Звярок уцёк у норку.
(61 слова)
Похожие статьи:
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Коцік
Янка Журба → Янка Журба - Коцік
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Коцік
Пераказы, дыктанты → Сучасная казка пра бясстрашнае кацяня
Максім Танк → Максім Танк - Бабка і кот