Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Касцы (Паводле К. Цвіркі)

   Мы ўдвух – сур’ёзна-заклапочаны Толя (яму ж ужо было цяпер дванаццаць) і я (на два гады малодшы) падаліся з коскамі на плячах на Дальнюю Старыну.
   Суняліся на лугавой палянцы. Трава на ёй была яшчэ нікім не чапаная, амаль белая ад расы. Толя зняў з пляча касу і, утыркнуўшы кассём у зямлю, пачаў спрытна з аднаго і другога боку шахаць па ёй мянташкай.
   Памянташыўшы, прылажыў касу да травы. Узмах управа – і каса пачала нізенька, пры самай зямлі выстругваць і адкідваць убок густую, мокрую ад расы траву. Я проста залюбаваўся, які роўненькі атрымліваўся ў Толі пракос.
   Прагнаўшы пракос да сярэдзіны лугавіны, паказаўшы мне, як трэба касіць, хлопец утыркнуў там сваю касу і вярнуўся да мяне. Я рабіў усё, як ён. Калі што рабіў не так, мой настаўнік цярпліва папраўляў мяне, паказваючы, як трэба рабіць правільна.
   Потым адвёў мне збоку ражок лугавіны між лазовымі кустамі, дзе я павінен быў прайсці сваю "практыку" касьбы. Галоўнае, вучыў мяне Толя, – трымаць касу пры самым доле, увесь час ціснучы на яе пятку. Ён стаў у мяне за спінай, паклаў левую маю руку на кассё вышэй ручкі, а правую – на саму ручку, ашчаперыў мае рукі сваімі, і мы пайшлі ў чатыры рукі касіць. Я аж узрадаваўся: і праўда, так гэта ўсё проста! Але калі Толя адышоў убок і я ўзяўся касіць сам, то ўжо з першага маху сеў у лужыну: дзюбка касы ўторкнулася ў зямлю і я чуць яе вырваў.
   З горам напалам я ўсё ж дабіў свой ражок сенакосу. Але калі пад канец паглядзеў на свае вузенькія пракосікі з паклычанай, пазбіванай паверху травой, то вельмі апанурыўся, упаў духам. Ды Толя, як мудры настаўнік, дома пахваліў мяне перад усімі, сказаў, што з мяне атрымаецца праўдзівы касец. Так што назаўтра я ізноў пайшоў з ім на Дальнюю Старыну.
(288 слоў)

Паводле К. Цвіркі

 

Похожие статьи:

ІншаеХрысціна Лялько - Касцы

ПераказыКасцы (Паводле Х. Лялько)