Розныя расліны ёсць на нашай зямлі. З маленства мы прывучаемся шанаваць іх. Не трэба ламаць маладую бярозку ці сасонку. Некалі з іх вырастуць дрэвы. Нельга таптаць жыта. З яго будзе духмяны хлеб. Нават кветкі на лузе трэба берагчы. З іх пчолкі збіраюць салодкі мёд. Шануйце ўсялякія расліны.
(49 слоў)
Паводле У. Дубоўкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Кветкавыя расліны
Пераказы, дыктанты → Рэдкія расліны
Пераказы, дыктанты → Амерыканцы ў Беларусі
Пераказы, дыктанты → Расліны-лекары