Пачатак вясны мала чым адрозніваецца ад зімы. Прырода не спяшаецца абуджацца. Яна ўсё яшчэ знаходзіцца ў дрымотным сне Адно толькі сонейка даўжэй затрымліваецца на небе.
У канцы сакавіка амаль нічога не застаецца ад зімы. Ужо з’явілася шмат птушак. У лесе спяваюць дразды. У полі звіняць жаваранкі. Па балоце важна ходзіць бусел. А увечары на рацэ крычаць качкі. Грукае недзе на возеры бугай. Розныя галасы поўняць паветра.
(68 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сакавіцкае пісьмо
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Сакавік і яго сёстры
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Сакавік
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Сакавік
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Са святам