Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Канец лета

   Стаіць прыгожы дзень. Такія бываюць звычайна ў канцы жніўня. Над апусцелым полем узлятаюць стайкі шпакоў. Зямля здаецца лёгкай, бязважкай. Яна дыхае цішынёй, спакоем. Добра відаць дрэвы на шляху, зубчасты край лесу. Трапечацца жоўты ліст на бліжняй бярозе. Высока ў небе ляціць самотная павуцінка.
   Над імшарынай узнімаецца бусел, паважна ляціць над полем. Міколка пазнае яго. Бусел жыве на старой грушы каля хаты. Міколка ўзмахвае сваім кошыкам і вітае бусла.
(70 слоў)

Паводле М. Лынькова

 

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...

ПераказыШчаслівая ўсмешка лета

Якуб КоласЯкуб Колас - Лета

ПераказыЛетам у бары

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Лета