Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Канал Агінскага

   Міхал Казімір Агінскі паходзіў з роду магнатаў, вельмі багатых людзей. Пражыў семдзесят гадоў (1730-1800). Служыў пісарам, ваяводам, гетманам Вялікага Княства Літоўскага. А ў душы – паэт, кампазітар, мастак, музыкант. Іграў на кларнеце, скрыпцы, арфе.
   Найбольш праявіў сябе Агінскі ў Слоніме, дзе валодаў староствам, горадам і ўсёй яго акругай. Тут, у сваім палацы, ён наладзіў друкарню, у якой выпускаў патрэбныя кніжкі. Заснаваў у горадзе фабрыкі, на якіх вырабляліся шаўковыя тканіны, персідскія дываны. Былі суконныя мануфактуры.
   Асаблівым гонарам Міхала Казіміра Агінскага быў яго тэатр у Слоніме. Ён дзейнічаў дваццаць гадоў. Агінскаму ўдалося запрасіць на сваю сцэну найлепшых спевакоў з Італіі, Германіі, Польшчы. З прыгонных стварыў хор і балет. Існавалі музычная і балетная школы, у якіх вучыліся таленавітыя дзеці прыгонных сялян. Акрамя Дома оперы, кажуць, быў «плывучы тэатр». Некаторыя сцэны спектакляў праходзілі на лодках, пад шум фантанаў і святло бенгальскіх агнёў. Усе гэтыя дзеі адбываліся на канале Агінскага.
   Пра гэты водны шлях трэба сказаць асобна. Ён будаваўся на сродкі Агінскага. Задума была грандыёзная: злучыць раку Ясельду, прыток Прыпяці, з ракой Шчарай, прытокам Нёмана. А гэта азначала, што адкрываўся прамы шлях з Балтыйскага мора ў Чорнае. Працу закончылі ў 1804 годзе. Канал стаў суднаходным.
   Мецэнат Міхал Казімір Агінскі не проста збудаваў водны канал, а праклаў духоўны, творчы шлях у нашы дні. У райцэнтры плённа працуе вось ужо шэсцьдзясят гадоў Слонімскі беларускі драматычны тэатр. Тут ёсць народная кінастудыя, аркестр народных інструментаў, ансамблі «Грымата», «Рабіначка», тэатр моды, фальклорны калектыў «Чараўніцы-каравайніцы», узорны тэатр эстрадна-спартыўнага танца «Каскад». Слонімшчына – радзіма вядомых у Беларусі вучоных, пісьменнікаў, скульптараў, военачальнікаў, трэнераў, настаўнікаў, урачоў. А працоўныя подзвігі рабочых і сялян у мірныя дні, воінаў, партызан і падпольшчыкаў у гады ліхалецця – гэта павучальная кніга раёна.
(272 словы)

(У. Ліпскі)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСлонім

Літаратары ХІХ стагоддзяМіхал Клеафас Агінскі

Пераказы, дыктантыАгінскія

Пераказы, дыктантыПаланэз

Пераказы, дыктантыГетман-кларнет