Расла на ўзлессі каліна. Яна доўга была непрыкметнай. І вось дрэўца зацвіло белым цветам. Яму зайздросцілі ўсе суседнія дрэўцы. Але хутка прайшло лета. Надышла восень. З дрэў пачало асыпацца лісце. Толькі сосны ды яліны заставаліся зялёныя. Цяпер яны будуць самыя прыгожыя. Апалі лісточкі і з каліны. Ярчэй заззялі чырвоныя ягады. Людзі праходзілі міма. Каля каліны яны абавязкова спыняліся. Людзі доўга стаялі і любаваліся самым прыгожым дрэвам.
(67 слоў)
Паводле А. Васілевіч
Похожие статьи:
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Зімовы Дуб
Янка Купала → Янка Купала - Явар і каліна
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - У студзеньскую ноч
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Песня вясны
Пераказы, дыктанты → Галінка каліны ў лётным планшэце