Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Казімір Семяновіч

   У тысяча шэсцьсот пяцідзясятым годзе ў Амстэрдаме, славутым асяродку рамёстваў, гандлю і кнігадрукавання, пабачыла свет кніга «Вялікае мастацтва артылерыі». Напісаў яе наш суайчыннік, шляхціц з Вялікага Княства Літоўскага Казімір Семяновіч. Нарадзіўся ён на Віцебшчыне ў пачатку сямнаццатага стагоддзя.
   Кнігу Казіміра Семяновіча з вялікай зацікаўленасцю і ўвагай сустрэлі ў Еўропе. На працягу стагоддзяў яна была найбольш грунтоўнай і аўтарытэтнай працай па артылерыі і піратэхніцы, перавыдавалася на французскай, нямецкай, англійскай ды іншых еўрапейскіх мовах. У прадмове да англійскага выдання тысяча семсот дваццаць дзявятага года ёсць красамоўнае сведчанне: «Аўтарытэт Казіміра Семяновіча быў і да сённяшняга дня застаецца для ракетчыкаў і феерверкераў нечым святым».
   У адрозненне ад піратэхнікаў свайго часу Казімір Семяновіч быў сапраўдным вучоным, у сваёй працы абапіраўся на самыя новыя дасягненні тагачаснай навукі, на вынікі ўласных эксперыментаў. Ён зрабіў шэраг цікавых, перспектыўных вынаходстваў.
(133 словы)

Паводле С. Цярохіна.

Похожие статьи:

ПераказыШахматы далёкіх продкаў