Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зімовыя дарогі

   Выпаў першы снег. Белай коўдрай улёгся ён на палеткі, лугі, рэкі і азёры, апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы і пагоркі, павіс баваўнянымі камякамі на голлі дрэў, на парканах і кустах. Прэсна запахла першай зімовай свежасцю, і дыхалася неяк асабліва бадзёра і лёгка. Жвава і ахвотна трухае па першым зазімку конь, запрэжаны ў яшчэ не аб’езджаныя сані.
   Лейцаў з рук не выпускай, яздок! Пракладаецца першы след па новай саннай дарозе. Лёгка і мякка слізгаюць палазы, пакідаючы за сабой на некранутай белі дзве раўнюткія паласы. Потым праедзе па тваім следзе безліч падарожных, утопчацца і разатрэцца шырокая дарога, па якой можна будзе ехаць і не кіруючы канём. Можаш кіраваць у любым напрамку, абы проста, і за табой праляжа моцная дарога. Скрывіш, зблытаеш – другія па ёй не паедуць. Пасмяюцца і самі пракладуць новы след, якому з часам суджана будзе стаць торнай слупавой дарогай.
   Зімовыя дарогі! Усе вы пракладаецеся па цаліку. Адны шырэюць у буйныя шляхі, па якіх без спыну скрыпяць палазы, другія застаюцца ледзь значнымі, абхаднымі.
(163 слова)

Паводле М. Машары.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыДумкі ў дарозе

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Дарога

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Шляхі-дарогі

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - На пыльнай дарозе

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе