Аднойчы ноччу падняўся ў лесе моцны вецер. Ён ледзь не вырваў з зямлі маладую бярозку і моцна перагнуў яе цераз сцежку, якая праходзіла побач. Тонкае дрэўца дакранулася зялёнай макаўкай да зямлі, паднялося крыху ды так і засталося стаяць.
Раніцай ішоў па сцежцы стары лось і, убачыўшы наперадзе бярозку, якая перагарадзіла дарогу, спыніўся. Многа разоў ён праходзіў тут, але такое трапілася яму на вочы ўпершыню. Лось доўга ўглядаўся ў жывую арку, трывожна раздзімаючы ноздры. Нарэшце ён злосна матнуў рагатай галавой, саступіў са сцежкі і абышоў падазронае месца.
Шэры заяц кудысьці бег, а перад самай бярозкай ён раптам спыніўся, стаў слупком, павадзіў доўгімі вушамі. Не пайшоў касы пад бярозку, а таксама абмінуў бокам дрэўца. І лісічка-сястрычка не адважылася пад лясной аркай прайсці, хоць лічыла сябе тут гаспадыняй.
Толькі начны птах не адступіў ад свайго маршруту. Месячнымі начамі лётаў ён у сонным лесе і, склаўшы крылы, смела ныраў пад зялёную арку над сцежкай.
(150 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Грыбнік
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Дупляначка
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Ягады пад снегам
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вясна ідзе
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Ганарлівая птушка