Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Званы Хатыні (Паводле В. Быкава)

   Сумна і разам з тым велічна днём і ноччу, у вецер і непагоду разносіцца над Белай Руссю звон Хатыні. Бясконцы людскі паток. Моўчкі стаяць людзі ля вянка памяці, пакладзенага на месца пахавання попелу хатынцаў. Моўчкі чытаюць яны зварот мёртвых да жывых. Чорныя словы на мармуры заклікаюць усіх добрых людзей помніць, што жыхары Хатыні любілі жыццё і Радзіму. Кранае душу іх просьба – увекавечыць мір і спакой на Зямлі, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў не ўмірала жыццё.
   З дня адкрыцця мемарыяла тысячы людзей пабывалі ў Хатыні, але людскі паток да гэтага свяшчэннага месца не спыняецца ніколі. Сюды ідуць тыя, хто быў асуджаны нямецкім фашызмам на смерць, але наперакор усяму нарадзіўся і жыве. Сюды прыязджаюць многія людзі з Захаду і Усходу, якім вельмі хочацца зразумець, чаму мы не толькі выстаялі, але і перамаглі ў гэтай вайне.
   Мемарыяльны комплекс «Хатынь» захоўвае для чалавецтва назву кожнай спаленай беларускай вёскі, кожны мёртвы хатынскі двор, кожнае імя хатынца.
   Хатынь жыве не толькі ў народнай памяці, але і штодзённых справах беларускага народа. Аб ёй пішуць у газетах, здымаюцца фільмы, складаюцца вершы і паэмы. Хатынь дае чалавецтву просты, як ісціна, і вечна мудры ўрок пільнасці. Чалавецтва павінна памятаць аб смяртэльнай пагрозе, якой яно пазбегла ў недалёкім мінулым, і штодзённа клапаціцца пра будучыню. На зямлі, на жаль, ніколі не было недахопу ва ўладарных авантурыстах, заўсёды спелі на ёй цёмныя сілы агрэсіі, ахвочыя пажывіцца за кошт міралюбства іншых. У наш жорсткі час недастаткова любіць мір – трэба ўмець яго абараняць.
(242 словы)

 

Паводле В. Быкава

 

Похожие статьи:

ПераказыЗваны Хатыні

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Бусел над Хатынню

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Вечны сон, вечны звон

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Над спаленай вёскай

ПераказыЗваны памяці