Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Званы памяці

   Перад Сцяпанам ляжала ў мармуры, бетоне і камені вёска Хатынь. Раптам Сцяпан пачуў стук. Мужчыну здалося, што гэта быў стук яго сэрца. Трывожна і гулка раздаўся ён на ўскрайку лесу. Пасля штуршок паўтарыўся тут, на грудку. Жалобна і цвёрда раздаўся такі стук у яго над галавой. Толькі зараз Сцяпан убачыў званы, якія былі ўманціраваны ў коміны.
   Білі хатынскія званы. Звон вісеў над лесам. Ад яго, здавалася, разварушвала снег пад нагамі. У гэтым перазвоне Сцяпану чуліся галасы людзей. Так жанчыны раніцай пераклікаюцца паміж сабой каля калодзежа, у двары і на вуліцы, выпраўляючыся на працу.
   Узрушаны, Сцяпан увайшоў у аўтобус. Ад’язджаючы, з сумам глядзеў на пакінутую ззаду вёску. Вось ужо схаваліся мармуровыя коміны печаў, з якіх ніколі не ўзнімецца роўненькай стужкай дым.
   Сцяпан аддаляўся ад Хатыні, але на сэрцы было адчуванне, што вёска жыла, толькі ён нікога не застаў дома.
(140 слоў)

Паводле У. Навумовіча.

Похожие статьи:

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Вечны сон, вечны звон

Алесь АдамовічАлесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Над спаленай вёскай

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Бусел над Хатынню

Пераказы, дыктантыЗваны Хатыні