Паваротак на Хатынь. Хлопчык па кіламетровых слупах уголас чытае лічбы.
Нарэшце аўтобус зрабіў круты паварот і спыніўся. Галасы навокал. Шорганне ног на цэменце, шаргаценне колаў і маторы машын. Металічны гук, як рэха, здалёку прабіваецца да нас і вісіць у паветры. Тарганецца і цішэе, як заціснуты боль, каб тут жа раздвоіцца. Мы ідзём насустрач гэтаму гуку, кволаму, быццам расколатаму. Гэта і ёсць хатынскія званы. Званы вісяць на высокіх комінах. А раней там былі хаты.
Людзі, памятайце пра боль і страты Хатыні!
(82 слова)
Паводле А. Адамовіча
Похожие статьи:
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў - Над спаленай вёскай
Пераказы → Званы памяці
Анатоль Вярцінскі → Анатоль Вярцінскі - Вечны сон, вечны звон
Пераказы → Званы Хатыні
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Бусел над Хатынню