Кожнае пакаленне пакідае пасля сябе мастацкія творы. Карціны і скульптуры, архітэктурныя пабудовы нясуць на сабе адбітак стагоддзяў. Па творах мастацтва вывучаюць гісторыю чалавецтва, гісторыю той або іншай краіны. Гісторыя мастацтва знаёміць нас з гісторыяй цывілізацыі ў маляўнічых вобразах.
Своеасаблівым сховішчам для твораў выяўленчага мастацтва з’яўляюцца музеі і карцінныя галерэі. У свеце існуе шмат такіх музеяў. Адны з іх вялікія, налічваюць тысячы твораў, другія мале́нькія. Вялікія ведаюць ва ўсім свеце, а пра малы́я толькі ў той мясцовасці, дзе музеі знаходзяцца.
Музеі зберагаюць для наступных пакаленняў прыгажосць, створаную чалавечым розумам. Захаваць, данесці да нашчадкаў адлюстраваную ў творах выяўленчага мастацтва гісторыю – іх галоўная мэта. Гэтай справе прысвячаюць сваё жыццё стваральнікі музеяў, захавальнікі і навуковыя супрацоўнікі, якія займаюцца вывучэннем і распаўсюджваннем ведаў пра мастацтва.
(122 словы)
(Паводле Л. Сяргеенкі)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Музей векапомнай славы
Пераказы, дыктанты → Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Пераказы, дыктанты → Праўда-памяць
Пераказы, дыктанты → Музей Якуба Коласа
Пераказы, дыктанты → Музей