Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Запаветны куточак

   Ёсць у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна цудоўнае месца, якое нікога, хто калі-небудзь пабачыў яго, не можа пакінуць абыякавым. На беразе Дрысы, раскінуўшы свае вершаліны, стаяць дубы. Стаяць, упусціўшы магутныя карані свае ў родную цёплую зямельку.
   Пра гэтыя дубы ёсць у народзе паданне. У канцы дзевятнаццатага стагоддзя жыў на беразе рэчкі ў прыгожым сваім маёнтку контр-адмірал Паўночнага флоту Павалішын. Паданне, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне, на жаль, не захавала для нас імя і імя па бацьку гэтага легендарнага чалавека.
   Мясцовая жыхарка расказала, што менавіта пан недзе ў сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя пасадзіў спачатку першы, а потым другі дуб. Павалішын садзіў іх з нагоды нараджэння сваіх сыноў, каб тыя раслі такімі ж магутнымі, каб маглі пастаяць за сябе і за Радзіму.
   Кожны, хто пабываў тут, каля дубоў, уражаны відовішчам. Завітайце, калі ласка, у гэты запаветны куточак, каб на свае вочы пабачыць векавую велічную прыгажосць.
(144 словы)

Паводле Д. Гарэлікава.

Похожие статьи:

ЛЛегенда

ППаданне