Замкі Беларусі – сапраўды неацэнны культурны і гістарычны нацыянальны скарб. Шмат слаўных і трагічных старонак нашай гісторыі звязана з імі. Яшчэ і дагэтуль старадаўнія абарончыя комплексы здзіўляюць сваёй магутнасцю, паважнасцю, велічнасцю.
Кажуць, што Беларусь зверху нагадвае кляновы лісток. Калі б выпала шчаслівая магчымасць узняцца над гэтым лістком, шмат цікавага маглі б мы ўбачыць. Заўважылі б, што ён пранізаны, як пульсуючымі жылкамі, рэкамі, рачулкамі, ручаямі. А калі б нейкі чараўнік здолеў у адначассе аднавіць усе беларускія замкі, што некалі азіралі наваколле, нашаму здзіўленню не было б меж. Як пагодлівым жніўнем бары густа засяляюцца ляснымі баравікамі, так і наша зямелька спрэс прарасла б цудоўнымі архітэктурнымі ансамблямі.
Па самай першаснай сваёй сутнасці замкі выступалі сапраўднымі ахоўнікамі беларускай зямлі. Кожны з іх перакрываў шлях ахвотнікам заваяваць нашы землі, зняволіць нашых людзей. Раней зямля не лічылася захопленай, пакуль не зломлена супраціўленне замка, пакуль абараняюцца гаспадары.
(141 слова)
Паводле А. Бутэвіча.
Похожие статьи:
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - Крэўскі замак
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - У гасцях у вечнасці
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - Мір – цыганская сталіца
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - Бярэсце
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - Каложская царква