Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зала сарака

   Вялізныя залы, а на сценах – эмблемы, і на кожнай – прозвішчы тых, хто тут вучыўся ці вучыў і хто вядомы ўсяму свету: Капернік, Галілей... А вось і «зала сарака», параўнаўча невялікая, тут не эмблемы, а фрэскі – сорак вялікіх партрэтаў, намаляваных на ўсіх чатырох сценах. Другі ад кутка – Скарына. 3 нейкім асаблівым пачуццём чытаеш: «3 Полацка...»
   Скажыце, які яшчэ горад даў роднай зямлі гэтулькі выдатных сыноў і дачок? Тут нарадзілася і пражыла свае самаадданае жыццё выдатная асветніца, адна з самых адукаваных жанчын свайго часу Ефрасіння Полацкая. У XІІ стагоддзі ў Полацку працавалі слынны ювелір Лазар Богша і дойлід Іаан, чыя Спаса-Ефрасіннеўская царква назаўжды застанецца для нашчадкаў увасобленай у камені песняй чалавечага генія. Пяцьсот год таму назад у доме полацкага купца Лукаша Скарыны пачуўся крык немаўляці – будучага беларускага першадрукара, філосафа-гуманіста, графіка, паэта, перакладчыка, батаніка, доктара лекарскіх навук, бібліёграфа, аднаго з волатаў еўрапейскага Адраджэння. Горад – радзіма вядомага грамадскага дзеяча, мысліцеля, педагога і паэта Сімяона Полацкага...
   Прайдзіце па старажытных вуліцах Полацка, затрымайцеся на хвіліну каля помніка Скарыне, падыміцеся да лёгкай, гатовай, здаецца, узляцець, Сафіі. Прыслухайцеся да голасу ветру на полацкіх стромах, да крыку чайкі над водамі Дзвіны. Вы чуеце? Гэта гаворыць з вамі наша Гісторыя. Тут, у старажытным горадзе над Дзвіной, карані яе тысячагадовага дрэва, якое, змогшы пераадолець усе навалы, працягвае падымацца насустрач сонцу.
(211 слоў)

 

Паводле С. Панізніка, В. Дышыневіча

 

Похожие статьи:

ПераказыМастацкая Скарыніяна

ПераказыФранцыск Скарына

ІншаеФранцыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"

ПераказыЭпоха Францыска Скарыны

ПераказыСпадчына Скарыны