Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Загадка (Паводле А. Марціновіча)

   Паўліку дужа падабаліся сіваваронкі. Ён любіў назіраць, як яны прыносяць спажыву сваім птушанятам.
   Аднойчы хлопчык заўважыў, што ў сям’і сіваваронак нешта здарылася. Птушкі падляталі да гнязда, шумна лопалі крыламі і адляталі. А ў гняздзе ўвесь час ціўкала адно птушаня.
   Паўлік шукаў разгадку. Нарэшце ён вырашыў паглядзець.
   У гняздзе прытаіліся тры пакрытыя пухам камячкі. Двое птушанят сядзелі каля самага акенца. Дужэйшыя і большыя перахопліваюць корм. Трэцяе было меншае і худзейшае. Гэта яно ціўкае і просіць есці. Бацькі клапоцяцца пра ўсіх, таму і сварацца на тых дваіх.
(86 слоў)

Паводле А. Марціновіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу