Жылі на свеце брат і сястра. Брат быў гаваркі і ружовашчокі. А сястра смуглявая і маўклівая. Спачатку яны жылі дружна. А потым пасварыліся, перасталі сустракацца. Прыйдзе брат, сонейка з сабою прывядзе. А сястра ўцячэ, схаваецца. Людзі прачынаюцца, за працу бяруцца. Праз нейкі час сястра прыходзіць. Зоркі на небе запальвае. Над зямлёй месяц з’яўляецца. А людзі спаць кладуцца. Як завуць брата і сястру? Гэта дзень і ноч.
(67 слоў)
Паводле Р. Бензерука
Похожие статьи:
Янка Купала → Янка Купала - Зімовая ноч
Пераказы → Начное жыццё
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Ноч
Пераказы → Веснавая ноч