Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жыццё першадрукара

   Жыццё першадрукара было напоўнена падарожжамі, узлётамі да вышынь славы і горкімі расчараваннямі.
   З Прагі ён вярнуўся на Радзіму, у Вялікае княства Літоўскае, і з дапамогаю заможных землякоў заснаваў друкарню ў Вільні. Францішак Скарына працаваў лекарам, удзельнічаў у складанні законаў дзяржавы. Сябры, баючыся за жыццё першадрукара, адгаворвалі яго ад задуманай паездкі ў Масковію. Аднак Скарына ўсё ж паехаў туды і прапанаваў тутэйшым уладарам наладзіць друкаванне кніг. Вялікі князь маскоўскі адмовіўся і загадаў спаліць прывезеныя палачанінам кнігі. Маскоўскія валадары не хацелі, каб у іх дзяржаве пашыралася кніжная мудрасць.
   Шмат бед і цяжкасцей выпала Скарыне і на Радзіме. Ён быў смелы чалавек і адступаў ад правілаў выдання Бібліі, што былі зацверджаны царквою. Гэта лічылася злачынствам, за якое першадрукара маглі спаліць на вогнішчы.
   Скарыне давялося пасядзець і ў турме. Туды яго кінулі за братавы даўгі. Даведаўшыся пра гэта, сам кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт загадаў вызваліць вучонага палачаніна і даў яму вечную ахоўную грамату.
(151 слова)

Паводле У. Арлова

 

Похожие статьи:

ПераказыСпадчына Скарыны

ІншаеФранцыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"

ПераказыМастацкая Скарыніяна

ПераказыЭпоха Францыска Скарыны

ПераказыФранцыск Скарына