Кожны чалавек праз усё сваё жыццё нясе ўспамін пра сустрэчу з першай кніжкай. Ці то была немудрагелістая дзіцячая казка, ці то было апавяданне пра героя вайны, ці то былі вершы аб роднай прыродзе, але запалі яны ў душу назаўсёды.
Вось так беларусы помняць і ніколі не забудуць кнігі, выдадзеныя Францыскам Скарынам. Выходзяць і будуць выходзіць кнігі, выкананыя на самым высокім паліграфічным узроўні, напісаныя самымі выдатнымі майстрамі слова, але адціснуты ў Празе «Псалтыр» вечна будзе жыць у гісторыі Беларусі як адна з самых дарагіх і непаўторных рэліквій.
Скарына змайстраваў друкарскі станок, даў беларусам друкаваную кнігу. Ён хацеў бачыць беларускае слова роўным сярод роўных у сям’і самых развітых і вядомых моў. І не ведаў, якой цярністай будзе дарога беларускай кнігі.
Беларуская кніга, як у люстэрку, адбіла ў сабе шлях беларускага народа. Друкаванае слова было ў акопах Вялікай Айчыннай вайны, на новабудоўлях пасляваенных гадоў. Увесь час яно жыло і клікала наперад.
(148 слоў)
З газеты «Літаратура і мастацтва»
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны