Варыянт 1 (110 слоў)
Жураўлі надзвычай прыгожыя птахі. Усе рослыя, дужыя, самавітыя. І найлепшыя танцоры ў птушыным свеце. Асабліва хораша яны танцуюць на світанні пры ўзыходзе сонца. Прыляцяць на ціхую балацявіну, збяруцца ў карагод і пускаюцца ў скокі, падпяваючы сабе гарэзлівым курлыканнем. А колькі ў тых скоках весялосці! Жураўлі то кланяюцца адзін аднаму, распускаючы крылы, то ходзяць упрысядкі, то бегаюць навыперадкі. Птушыны цырк дый годзе!
Убачыць блізка жураўлёў складана. Яны жывуць на глухіх балотах. Гнёзды свае ладзяць сярод травы, на высокіх сухіх купінах. Маленькіх птушанят бацькі вучаць знаходзіць пад мохам чарвякоў, жучкоў, лавіць у вадзе жабак. Бацькі ні хвіліны не даюць ім спакою, прымушаючы махаць крыламі, падскокваць, пералятаць з аднаго месца на другое. Надыходзіць восеньскі дзень, і гаспадары балотных абшараў выпраўляюцца ў далёкае падарожжа.
Варыянт 2 (61 слова)
Жураўлі вельмі прыгожыя птушкі. Усе як адзін рослыя, дужыя, важныя. Яны найлепшыя танцоры ў птушыным свеце. Асабліва хораша жураўлі танцуюць на світанні. Збяруцца ў карагод і пускаюцца ў скокі. А колькі ў тых скоках весялосці!
Убачыць жураўлёў складана. Яны жывуць на глухіх балотах. Бацькі вучаць птушанят знаходзіць пад мохам чарвякоў, жукоў, жабак.
Восенню гаспадары балотных абшараў выпраўляюцца ў далёкае падарожжа.
Паводле У. Ягоўдзіка
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)