Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жніво

   Спакон вякоў у славян уборка хлеба прыраўноўвалася да ратнай справы па велічыні затрачаных сіл і псіхалагічнай напружанасці.
   Пачыналі жніво з «пакрывання поля», калі малодшая з нявестак у сям’і, святочна апранутая, зажынала першы сноп, падкідвала яго ўверх і прыгаворвала: «Пакрыла ніўку на добрую спажыўку. Парадзі, Божа, наша збожжа!»
   Кульмінацыяй жніва станавіліся дажынкі. Яны праводзіліся па правілах, заведзеных продкамі. Жнеі зацягвалі і падхоплівалі песні, праводзілі «завіванне барады». Песні звінелі над полем, іх словы, мелодыі былі ёмістыя і значныя. У песнях закладзена таямнічая сіла гукавога фону, які павінен быў адпужваць злых духаў ад поля, ад хлеба. Песні былі абярэгам і абаронай.
   Пакінутую на прыбраным полі жменю каласоў жнеі завівалі, упрыгожвалі кветкамі, а пад каласамі ўсю траву яны выполвалі. У сярэдзіну «барады» клаўся на чыстым белым палатне хлеб з соллю, жнеі тройчы кланяліся ў пояс полю і зямлі. З каласоў яны звівалі вянок, упрыгожвалі яго кветкамі і ўрачыста неслі ў чырвоны кут хаты, пад абразы.
   Скончыўшы працу, стомленыя жнеі ішлі з сярпамі дадому, але іх сярпы не павінны былі быць голымі і блішчаць халодным жалезам. Сярпы абвівалі травой і саломай.
   Па заканчэнні работы жнеі таксама кланяліся ў пояс зямлі, лажыліся на яе і прасілі: «Ніўка, ніўка, аддай маю сілку». Была скончана вялікая справа, і столькі ж сіл было аддадзена ёй.
(207 слоў)
 
(Паводле Г. Уланскай)

 

Похожие статьи:

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Поле, поле...

Пераказы, дыктантыВечнае поле

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Духмянае дзіва

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Галасы поля

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Поле