Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ефрасіння Полацкая

   З мінулых стагоддзяў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх асобае месца займае імя Ефрасінні Полацкай. Аб унучцы славутага князя Усяслава Чара дзея, выдатнай асветніцы, расказваецца ў «Жыцці Ефрасінні Полацкай».
   Са старонак твора паўстае велічная постаць Ефрасінні Полацкай. Яна сама пісала арыгінальныя творы і, на думку некаторых даследчыкаў, удзельнічала ў стварэнні Полацкага летапісу. Паблізу Полацка Ефрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, дзе былі арганізаваны школы і майстэрні па перапісванні кніг.
   Асветніца нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, з’яўлялася адной з першых нашых мецэнатак. Па яе заказе дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскі сабор, распісаны ўнікальнымі фрэскамі. З імем асветніцы звязана і стварэнне майстрам-ювелірам Лазарам Богшам славутага крыжа – шэдэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва.
   Ефрасіння Полацкая пражыла жыццё, асветленае высакароднай ідэяй служэння народу. Яна стала адной з першых жанчын на ўсходніх землях, якая была прылічана да святых, нябеснаю заступніцаю ўсёй беларускай зямлі.
(143 словы)

Паводле В. Старычонка.

Похожие статьи:

ПераказыГімн маці

ПераказыПрырода – крыніца прыгажосці

ПераказыПостаці далёкай мінуўшчыны

ПераказыРодная мова (Паводле В. Старычонка)

ПераказыСлед на зямлі