Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Думкі ў дарозе

   Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце больш дзіўнае, чым ты? Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плывуць адна за адною. Яны нараджаюцца, сплываюцца ў цёмную хмару, завісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуцца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі кроплямі і шчыра льюцца на зямлю.
   Мой родны край! Парэзалі цябе вузкія дарогі, чорныя сцежкі, рэкі і азёры, лагчыны і балоты, лясы і горы.
   А мая дарога ледзь бачнаю шэраю ніткаю ідзе ўсё далей і далей. Яна круціцца, абвіваецца вакол курганоў, узбягае на горы, спускаецца ў лагчыны, прападае ў лесе пад жывою страхою высокіх хвой і ялін. Трасе цялежка, падкідае па калдобінах, быццам хоча яна выкінуць мяне пасярод дарогі. Зноў пайшла раўней мая дарога, зноў вачам адкрываюцца новыя абрысы свету, іншыя галасы чуе маё вуха, іншыя думкі родзяцца ў маім сэрцы.
   Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?
(142 словы)

Паводле Я. Коласа.

 

Похожие статьи:

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы