Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дуб

   Нельга не зачаравацца, гледзячы на высокі і стройны дуб. Гонкае і роўнае, як струна, дрэва выцягнулася ў вышыню, каб зялёнай шапкай верхавіны зірнуць на ваколіцы. Тоўстая кара з глыбокімі раўчукамі маршчын пакрыла яго, як сведка сталасці. Унізе на кары з’явіўся зялёны мох, але ўсё дрэва дыхае яшчэ магутнасцю і сілай.
   Каля трыццаці метраў увысь цягнецца гонкі ствол, без адзінага сучка і дупла, а потым раскідаецца вялікімі сукамі, ствараючы пышную зялёную шапку. Адтуль яшчэ на дзесяць метраў уверх вабіць вока густая зелень галін.
   Каля шасцісот гадоў мае дуб. Шмат бачыў ён на сваім вяку. Бушавалі суровыя навальніцы над ім, змяняліся часы і падзеі. Але жыла родная зямля з яе свабодалюбівым народам, непакорным, прагным да волі і жыцця, і дуб як бы ўвасобіў гэтую магутнасць і непакорнасць сваёй зямлі.
(127 слоў)

Паводле Т. Хадкевіча

 

Похожие статьи:

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Дуб-дзядуля

Пераказы, дыктантыЦар-дуб

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Як птушкі дуб ратавалі

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Дуб-заступнік

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Дуб-дзядуля - ГДЗ