Цяперашні Тураў – невялікі ціхі пасёлак, а некалі на ягоным месцы шумеў багаты і прыгожы горад. У глыбокай старажытнасці там ужо былі мураваныя цэрквы і манастыры. Там перапісвалі кнігі, малявалі абразы для храмаў, адчынялі школы.
Па адукаванасці і культуры сваіх жыхароў горад на Прыпяці сапернічаў з Кіевам. Самая даўняя з вядомых сёння беларускіх рукапісных кніг створана ў Тураве.
На землях Тураўскага княства выраслі беларускія гарады: Пінск, Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Капыль.
Прыпяць упадае ў Дняпро, і з Турава можна было лёгка трапіць у Кіеў. Прытокі Прыпяці адкрывалі купцам шлях у Полацкае княства, у Польшчу і Прыбалтыку.
Жыхары дрыгавіцкай дзяржавы добра ведалі розныя складаныя рамёствы. Археолагі знаходзяць тут на раскопках пярсцёнкі і бранзалеты, наканечнікі стрэлаў і дзідаў, жалезныя замкі і шахматныя фігуркі, шкляны посуд і алавяныя абразкі. Багатая Тураўская зямля ляжала зусім блізка ад Кіева.
(135 слоў)
Паводле У. Арлова
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Тур
Пераказы, дыктанты → Тураў
Пераказы, дыктанты → Тураў