Францішак Скарына нарадзіўся пяцьсот гадоў таму ў старажытным Полацку. Полацк быў буйным і багатым горадам. Там было шмат майстроў і купцоў. Бацька Францішка таксама быў купцом. Яго звалі Лука.
Дом Лукі Скарыны стаяў недалёка ад Сафійскага сабора. Побач рэчка Палата злівалася з Дзвіною.
У горадзе было шмат манастыроў і цэркваў, пры якіх існавалі школы. Там Францішак навучыўся чытаць і пісаць. У школе Францішак даведаўся пра слаўнае мінулае сваёй Радзімы. Настаўнікі былі вельмі задаволены здольным вучнем.
Францішак разумеў, што магутнасць роднай зямлі залежыць ад асветы жыхароў. Чым больш будзе людзей адукаваных, тым мацнейшай і багацейшай стане дзяржава.
(93 слова)
(Паводле У. Арлова)
Будучы славуты сын нашага народа нарадзіўся пяцьсот гадоў таму назад у старажытным Полацку. Некалькі стагоддзяў Полацк быў самым буйным і багатым горадам у Вялікім княстве Літоўскім. Тут жыло шмат майстроў і купцоў, якія гандлявалі таварам у блізкіх і далёкіх краінах. Бацька малога Францішка таксама быў купцом. Яго звалі Лукаш.
Дом Скарынаў стаяў недалёка ад Сафійскага сабора, пабудаванага князем Усяславам Чарадзеем. Зусім побач рэчка Палата злівалася з Дзвіною. Як і ўсе полацкія хлапчукі, Францішак часта прыходзіў на рачны бераг з вудамі.
У горадзе было багата манастыроў і цэркваў, пры якіх існавалі школы. У адной з іх Францішак навучыўся чытаць і пісаць, даведаўся пра слаўнае мінулае Беларусі. Настаўнікі былі вельмі задаволеныя сваім здольным вучнем.
Францішак падрастаў і пачынаў задумвацца пра далейшае жыццё. Ён часта ўспамінаў асветніцу Ефрасінню. Хлопчык ужо разумеў, што магутнасць роднай зямлі залежыць не толькі ад князёў і іх войска, але і ад асветы яе жыхароў. Чым больш будзе людзей адукаваных, тым мацнейшай стане дзяржава.
(155 слоў)
Паводле У. Арлова
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны