У сям’і дзятлаў самец выдзёўбвае дупло для гнязда, наседжвае кладку. Прычым выседжвае птушанят за дзесяць дзён. Гэта рэкорд для ўсіх птушак.
Малы стракаты дзяцел з’яўляецца рэкардсменам па мініяцюрнасці сярод двухсот дзесяці відаў свайго атрада. Гэта птушка важыць дваццаць грамаў, у той час як звычайныя вераб’і ад дваццаці пяці да трыццаці. У дзятла самы доўгі язык. Ён у чатыры разы даўжэйшы за дзюбу, а сама дзюба складае каля дзесяці працэнтаў даўжыні цела. Сваёй дзюбай дзяцел за адну гадзіну наносіць да ста шасцідзесяці ўдараў па шышцы ці дрэве, а за восем гадзін працоўнага дня да трыццаці сямі тысяч удараў.
(98 слоў)
(Паводле Э. Самусенкі)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак