Таццянка ўвесь час сябруе з дзедам. Мама і тата вельмі занятыя, з работы позна прыходзяць. Бабуля дома тупае. А дзядуля, калі забірае ўнучку з сада, возьме яе за руку ды – у парк гуляць.
Парк – праз вуліцу. Адну Таню не пускаюць і цяпер, калі ёй ужо шэсць мінула. Ведама, увесь час машыны снуюць і снуюць. Трэба выбраць момант, каб перайсці вуліцу. А гэта ўмее толькі дзядуля.
У парку дзед з Таццянкай выхадзіў усе куточкі. Яны пераседзелі на кожнай лавачцы, перастаялі пад кожным дрэвам.
Надвячоркам ідуць заўсёды на горку. Там кожны раз дзядуля прысаджваецца на лавачцы ля каруселяў. І яны глядзяць. Бачаць заўсёды адно і тое ж. Калі садзіліся, сонца вісела над тымі дамамі, што за паркам. А пасядзелі трошачкі, і яно ўжо да будынка опернага тэатра дакацілася. Вось-вось схаваецца ў ім.
(132 словы)
Паводле У. Юрэвіча
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Усход сонца
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Хто памагае сонцу
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Галоўны дворнік
Пераказы, дыктанты → Гімн жыццю
Пераказы, дыктанты → Сонца не стаіць на месцы