Паружавеў усход. Схаваўся ў галінках дрэў туман. Пакацілася з лісточка на лісточак шэрая расінка.
Замігцелі апошнія зоркі. Прыціхлі ў хмызняках начныя цвыркуны. Усё жывое прачыналася пасля кароткай летняй ночы.
Вось падняўся з галінкі і паляцеў да свайго цёмнага дупла пугач. Усю ноч ён паляваў на мышэй і зайчанят. Спяшаецца пугач схавацца ад залатых сонечных праменяў.
Кажаны таксама хаваюцца ў цёмныя мясціны. Не любяць яны дзённага святла.
Але вось пачуўся тоненькі галасок нейкай птушачкі. За ім адазваўся другі. І напоўніўся лес незвычайнай музыкай.
(82 словы)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → У сталовай
Пераказы, дыктанты → Асенні дзень
Янка Лучына → Янка Лучына - Дзень за днём
Пераказы, дыктанты → Загадка (Паводле Р. Бензерука)
Пераказы, дыктанты → Міжнародны дзень роднай мовы