Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзед і бабуля

   Чалавечае жыццё – дзіўная рознакаляровая стужка лёсу, што паступова раскручваецца ў невядомую будучыню, пакідаючы ў гісторыі планеты Зямля свае адметныя сляды. Некаторыя з іх бачацца з другіх мацерыкоў і краін, іншыя – толькі ў той мясцовасці, дзе наканавана было чалавеку нарадзіцца, жыць, ствараць.
   У вёсцы Бог даў мне магчымасць спасцігнуць прыгажосць прыроды, і праваднікамі ў гэтым былі мае дзед і бабуля – маміны бацькі. Чым больш набіраешся вопыту і чым далей адыходзіць час іх зыходу ў іншы свет, тым выяўней адчуваеш і разумееш, наколькі духоўна багатыя, далікатныя і, можна сказаць, святыя былі гэтыя простыя вясковыя людзі. Зараз мне здаецца, што яны былі ўвасабленнем усіх найлепшых якасцей беларусаў: працавітасці, спакою, памяркоўнасці, такту, суперажывання. Ці не таму ў іх хаце часта спыняліся госці – і простыя вяскоўцы, і навукоўцы, і кіраўнікі, і ўсе яны з павагай і любоўю ставіліся да гаспадароў.
(135 слоў)

Паводле І. Пракаповіча

 

Похожие статьи:

Павел МіськоПавел Місько - Як дзеда дзялілі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Дзіўны дзед

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Ехаў дзед дадому...

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Казкі дзеда Васіля

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Забытая хатка