Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дастаць «языка»!

   Было гэта зімой у час вайны. Доўга затрымаліся немцы на беларуска-ўкраінскім памежжы, а разведчыкам быў дадзены загад дастаць «языка».
   З краю вёскі стаяла лазня. Заўважылі разведчыкі, што кожную суботу грузавая машына прывозіць нямецкіх салдат мыцца.
   Валодзя з Міколам задумалі схапіць «языка» з тых, што прыедуць у лазню. Папаўзлі ўночы праз балота. Метраў за сто схаваліся ў варонцы ад бомбы.
   На змярканні падкаціла да лазні машына. Выскокваюць з яе фашысты, ідуць у лазню. Каля грузавіка немец-шафёр застаўся. Ён ходзіць вакол машыны, сцеражэ зброю, што засталася ў кузаве.
   Пачакалі Валодзя з Міколам, пакуль добра сцямнела. Падпаўзлі ў той момант, калі шафёр адышоў ад машыны, ды так спрытна накінулі яму мех на галаву, што той не пікнуў нават. Анучай рот заткнулі, рукі звязалі ды пацягнулі ў варонку. Гадзіны дзве парыліся нямецкія салдаты, выйшлі вясёлыя. Паселі ў кузаў, і разведчыкі з імі рушылі ў дарогу.
   Так Валодзя з Міколам даставілі ў тую ноч дваццаць восем «языкоў» ды яшчэ машыну са зброяй.
(160 слоў)

Паводле У. Юрэвіча

 

Похожие статьи:

Мікола ГільМікола Гіль - Партызанскі фотаздымак

Сучасная літаратура БеларусіТэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Дарога праз лес

ПераказыПраўда-памяць

Іван ШамякінІван Шамякін - Алёша-разведчык