Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дарога ў школу

   Жылі мы з Лёнькам на далёкім хутары. У школу трэба было хадзіць аж за дзевяць кіламетраў. Часцяком, бывала, мы выходзілі са школы, калі сонца стаяла высока ў небе, а вярталіся дадому прыцемкам.
   Дарога ў школу вяла полем. На ім раслі тры старыя грушы-дзічкі. Звычайна, дайшоўшы да груш, мы асцярожна клалі на зямлю кнігі і пачыналі абследаваць шатрастыя галіны. Кожны дзень мы знаходзілі грушкі, што прытаіліся сярод пачарнелай лістоты.
   Потым пачынаўся лес. Дарога вілася паміж высокіх стройных соснаў, каржакаватых дубоў, на якіх і зімой трымцела чырвонае, быццам падпаленае, лісце. А калі мы выходзілі з лесу, трэба было перайсці па хісткім мосціку буркатлівы ручай. Тут мы затрымліваліся надоўга. Лёнька асцярожна даставаў з-за пазухі змайстраваны дома караблік і ўрачыста апускаў на ваду.
   – Пайшоў! – крычаў ён і імчаўся па беразе ручая.
   Караблік спачатку нехаця паварочваўся на вадзе. Затым цячэнне яго падхоплівала, выносіла на сярэдзіну, і ён стралой пластаваў праз лес, у нізіну, куды бег ручай.
   Прыходзілі мы ў школу, калі заканчваўся першы ўрок. Настаўнік Васіль Пятровіч, якога мы пабойваліся, толькі дакорліва круціў галавой...
(166 слоў)

Паводле М. Даніленкі.

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Хто вас у школу сабіраў?

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Першая настаўніца

ПераказыВясковы асветнік

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Пайшлі ад нас канікулы

Кастусь ЖукКастусь Жук - Урок