Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Давяраць крылам

   Ластаўкі, відаць, запазніліся звіць сваё гняздо, і таму ластавяняты вывеліся ў іх запознена. Час быў збірацца ў вырай, а яны ніяк не маглі навучыцца лятаць. Гадавалі ластавянят не толькі бацькі. Часам ля гнязда кружылася па пяць-шэсць ластавак, і ўсе яны неслі малым у дзюбах нейкую спажыву.
   Аднаго разу Янка не ўбачыў гнязда на звычайным месцы. Тут толькі сіратліва шарэлі рэшткі сухой зямлі і валяліся камякі, пер’е і пух.
   Дзеці, убачыўшы, што гнязда няма, расплакаліся. Ужо разам з бацькамі пайшлі шукаць ката Максіма. Яго агледзелі ўважліва, але ніякіх слядоў разбою не знайшлі. Ні на кіпцюрах, ні на зубах не было ні пушынкі, ні пярынкі.
   Зразумелі ўсё толькі тады, калі ўбачылі ластавянят. Яны, моцна ўчапіўшыся лапкамі, побач з дарослымі сядзелі на провадзе, што гайдаўся ад ветру. Здавалася, яны вось-вось зваляцца. Аказваецца, ластаўкі самі разбурылі гняздо, каб дзеці хутчэй аблётвалі свае крылы. Калі не будзе гнязда, дзе хораша і спакойна сядзець, чакаючы бацькоў з кормам, то давядзецца давяраць сваім маладым крылам.
(162 словы)

Паводле Я. Сіпакова

 

Похожие статьи:

ПераказыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

ПераказыПтушкі шчасця

ПераказыАбед у мяцеліцу

ПераказыБясхвосты шпак

ПераказыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны