Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гімн маці

   Маці – найдаражэйшы на свеце чалавек. Ніхто не можа так горка і ціха тужыць, як маці. Ніхто не ўмее так любіць, як маці, не ўмее так цярпець і ахвяраваць сабой. І адразу ўспамінаецца старадаўняя прытча пра юнака, які ў ахвяру няўмольнай і хцівай каханцы прынёс матчына сэрца. Ён бег з ім у руках, спатыкнуўся на камень і застагнаў. «Ой, табе ж баліць, сынок! Ідзі цішэй, дзіцятка», – прашаптала чулае матчына сэрца. Кожная сынава драпіна адзывалася ў матчыным сэрцы нясцерпным болем, гора і няўдачы дзіцяці станавіліся яе горам і пакутамі.
   Пра маці можна гаварыць бясконца. Пакуль жыве маці, пакуль сустракае нас яе ласкавая ўсмешка, пакуль у дні поспехаў і нягод ёсць да каго звярнуцца, мы адчуваем сябе маладымі і дужымі, упэўненымі ў заўтрашнім дні. І таму трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх маці, не гора, а радасць і кветкі прыносіць ім.
(140 слоў)

Паводле В. Старычонка.

Похожие статьи:

ПераказыСлед на зямлі

ПераказыЕфрасіння Полацкая

ПераказыРодная мова (Паводле В. Старычонка)

ПераказыПостаці далёкай мінуўшчыны

ПераказыПрырода – крыніца прыгажосці