Снег ішоў з самага ранку. Ён зацерушыў усе дарогі і сцежкі. Снег паваліў так густа, што ў кабінеце стала цёмна. Саша пацёр рукой лоб. Ад стомы кружылася галава. Саша выйшаў на прагулку. Снег як раз перастаў сыпаць. Хлопчык накіраваўся ў сад. Там гулялі ў снежкі дзеці. Яны заўважылі Сашу, і град снежак паляцеў у яго. Хлопчык узяў жменю снегу і кінуў у дзяцей. Дзеці – у Сашу. Твары ва ўсіх расчырванеліся. Радаваўся і Саша. Усім было весела.
(77 слоў)
Паводле В. Хомчанкі
Похожие статьи:
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам
Пераказы → Першы снег (Паводле X. Лялько)
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Першы снег
Пераказы → Першы снег (Паводле І. Грамовіча)
Якуб Колас → Якуб Колас - Першы снег