Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гуканне вясны

   Першыя вясновыя дні. Яшчэ можа быць і холадна, і снежна, але душы і сэрцу ўжо неспакойна і радасна. Калісьці ў першы веснавы дзень на Беларусі пачыналі гукаць вясну.
   Задавала тон у гуканні вясны няўрымслівая, вясёлая моладзь, асабліва дзяўчаты. Яны збіраліся на самым узвышаным месцы ў вёсцы, каля гумнаў. Рассцілалі там салому і, пасеўшы на яе ў рады, спявалі да позняй ночы веснавыя песні. Часам спявалі па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, а ў другім працягваюць. Кожны дзень гучаў гімн вясне, сонцу, маладосці, каханню.
   Гаспадыні, сталыя жанчыны выпякалі з цеста фігуркі птушак, мяркуючы, што такім чынам паспрыяюць іх хутчэйшаму прылёту. Дзяўчаты часта бралі гэтых птушак з цеста і, выконваючы вяснянкі, падкідвалі іх угору і прыгаворвалі: «Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце».
   Хлопцы, як больш практычныя, раскладвалі вогнішча, на якім спальвалі розную старызну, рэчы, што сапсаваліся за доўгую зіму. Да дзяўчат яны далучаліся толькі вечарам, калі пачыналі разам вадзіць карагоды.

(Паводле Т. Кухаронак)

 

Похожие статьи:

ПераказыАбуджэнне

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

ПераказыСустрэча вясны

ПераказыГуканне вясны

ПераказыПрыход вясны