У беларускіх народных песнях высокая, пакрытая белай квеценню ці ўсыпаная грушкамі, кучаравая, са срэбным веццем і залатым лісцем груша апавіта незвычайнай пяшчотай і замілаваннем. Разам з тым яна магла быць калючай, сухой і балючай, а таксама белай, што на міфалагічным узроўні суадносіцца з уяўленнямі пра іншасветныя, магічныя рысы гэтага дрэва.
Груша лічылася прыцягальнай як для боскіх істот, так і для дэманаў. На Беларусі расказваюць, што вобраз Божай Маці з явіўся якраз на гэтым дрэве. На Віцебшчыне забарона ссякаць грушу матывавалася тым, што на ёй адпачывае Прачыстая Матка. У Польшчы алтар аднаго з касцёлаў размешчаны над камлём грушы, на якой нібыта з’явілася Божая Маці. Палешукі лічылі, што на грушы знаходзяць дзяцей. У Балгарыі, калі ішла апрацоўка зямлі пад пасевы, грушы не ссякалі. Людзі верылі, што на дрэвах можна спакойна пакідаць калыскі з дзецьмі: там іх не будуць турбаваць ліхія духі.
(139 слоў)
Паводле І. Швед.
Похожие статьи:
Георгій Марчук → Георгій Марчук - Дзікая груша
Пераказы → Старая груша
Пераказы → Явар
Пераказы → Груша адцвітае
Пераказы → Ліпа (Паводле І. Швед)