Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Горад майстроў і воінаў

   Віцебск – горад майстроў, горад-гісторыя, вечная крэпасць, вечны фарпост на шляху заваёўнікаў і вялікі культурны цэнтр.
   Жыхары Віцебска здаўна славіліся сваёй мужнасцю і ваяўнічасцю: удзельнічалі яны ў бітве на Няве, на Чудскім возеры, грамілі крыжакоў у Юр’еве, шмат разоў паўставалі супраць сваіх феадалаў, прымалі ўдзел у агульным нацыянальна-вызваленчым руху. Вызначаліся яны і страсцю да мастацтва, жывапісу, рамёстваў. Яшчэ і зараз у глухіх мясцінах Віцебшчыны можна сустрэць цудоўнай старой работы абразы і статуі. Менавіта тут зарадзілася сярод усходнеславянскіх плямёнаў майстэрства рэльефнай шматколернай кафлі. Пазней прадукцыя Віцебскага дывановага камбіната адзначана дыпломам у Дамаску – адным з самых старажытных цэнтраў дывановага ткацтва.
   У Вялікую Айчынную вайну горад быў дашчэнту спалены, зруйнаваны. Уявіце сабе: больш за дзевяноста працэнтаў тэрыторыі Віцебска – кучы бітай цэглы, бетону, скручанай арматуры. Больш за сто тысяч жыхароў забіта, астатнія выселены. І на гэтым страшэнным выгары сустракала наша войска сто васямнаццаць жыхароў. Здавалася, ніколі не разабраць гэтага пекла, лепей будавацца на новым месцы.
   Але зірніце на горад сёння: паўстаў з руін і попелу, як і ўся шматпакутная Беларусь. Цяпер Віцебск – гэта цалкам новы горад. Старых будынкаў засталося няшмат – некалькі палацаў, ратуша сямнаццатага стагоддзя, у якой размешчаны гісторыка-краязнаўчы і мастацкі музеі. Шмат у горадзе новых будынкаў, мікрараёнаў, прадпрыемстваў.
(199 слоў)

Паводле У. Караткевіча

 

Похожие статьи:

ПераказыСлавянскі базар у Віцебску

ПераказыВіцебск – горад майстроў

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Званы Віцебска

ПераказыВіцебская зямля

ПераказыДухоўная Віцебшчына