Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Голас вясны

   Першы раз на вёсцы Алесь не заўважыў, як прыходзіла вясна. А некалі, памятае, ён востра адчуваў раннія подыхі яе яшчэ тады, калі ледзь прыкметна звінелі капяжы са страхі, і нават заўважаў, як пачыналі мяняцца вераб’іныя галасы на сметніку.
   Раней ён пазнаваў голас вясны тады, калі вакол ляжалі і рэзалі вочы сваёй белізной снягі і раптам, апоўдні, капяжы са стрэх падалі так, што гук іх нагадваў баязлівы грукат падарожніка, які ўжо з’явіўся, але яшчэ баіцца голасна сказаць аб сваім прыходзе. З нізін, з-пад возера, Алесь прыносіў дамоў, галінкі вярбы – іх слабы і тонкі пах жыў асобна, не хочучы злівацца са звыклымі пахамі хаты, а пупырышкі, якія распускаліся, нагадвалі яму маленькіх гусянят, якія плывуць адно за адным па летняй вадзе. Ён ладзіў млыны на першай ручаіне, якая бегла з-пад белага снегу чыстая і празрыстая, потым, калі адтайвалі ўзгоркі, вечарамі раптам пазнаваў, як востра і па-свойму пахне гліна. Вясна! Адзіная вечная кніга, якую чытаюць ад нараджэння да самай смерці, не адчуваючы смутку і расчаравання…
(161 слова)

Паводле П. Броўкі

 

Похожие статьи:

ПераказыГуканне вясны

ПераказыАбуджэнне (Паводле Я. Коласа)

ПераказыСустрэча вясны

ПераказыПрыход вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна