Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Голас аргана

Дзівосны свет – сам чалавек
З яго душой, любоўю, справамі...

В. Жуковіч.


   У час вяртання на Радзіму з далёкай вандроўкі з-за акіяна давялося мне спыніцца ў Парыжы і з пашанай да Віктора Гюго апынуцца ў саборы Парыжскай Божай Маці. Ішла ўрачыстая меса, гучалі трубы аргана, спяваў хор. Было нешта заклінальна-ўзнёслае ў пышным гэтым рытуале, але нешта і не падыходзіла да маіх пачуццяў, нешта зусім далёкае блукала над галовамі ўсіх прысутных. А можа, яно было далёкае не толькі для мяне? Можа, і сэрцы парыжан разам з маім не знаходзілі чагосьці ў гуках заспакоенай бахаўскай музыкі: нейкага ўзрушэння, нейкай такой ноты, што здольна перавярнуць усю тваю душу?
   I раптам высокі арганны голас, нібы яго спыніла цяжкая перашкода, з уздыханнем пачаў пра нешта пытаць. I ў мяне пытаў, і ва ўсіх, хто стаяў тут побач са мною. Пытаў настойліва, патрабавальна, як бы просячы яго ад нечага ўратаваць. I тады я адчуў, як пачынае запаўняцца гарачым полымем маё сэрца, і зразумеў, што не змагу адсюль выйсці, пакуль не знайду ў сваёй душы адказ на тое пытанне.
   Усе твары парыжан, мне здалося, павярнуліся ў тую хвіліну да мяне аднаго. I пад іх гарачымі позіркамі перада мной пад голас аргана раптам паўсталі зраўняныя пяскамі на беразе ракі старыя акопы, перавітыя верасам і дзеразой раны зямлі. Убачылася, як бурна цягнуцца ў рост парасткі вербавых і чаромхавых пнёў і як пяшчотна набліжаецца да іх чыстая, як сляза, рачная плынь. Убачыўся трапяткі і светлы лугавы прастор і бясхмарнае неба над ім, і пачулася, як велічна грыміць у гэтым прасторы непаўторным заклікам берасцяная труба.
   Пастушыная труба ўсё гучала і гучала, і аргана як быццам не стала, і не стала ні пышнай літургіі, ні самога Парыжа. А было толькі бязмежнае прыволле зялёных прастораў, высока ў небе пяшчотнае летняе сонца і людзі пад ім, што хацелі радасці і шчасця. I я стаяў сярод гэтых людзей і, не могучы вымавіць ні слова, крычаў: «Людзі мае, людзі мае, добрыя людзі! Ці ведаеце вы, што за зямля адкрываецца перад вамі? Гэта ж зямля, дзе мільёны душ чалавечых ахвяравалі сабой дзеля бясконцай і шчодрай, адвечнай хады жыцця. Угледзьцеся, людзі добрыя, і ўслухайцеся сэрцамі ў гэту зямлю. Гляньце, колькі красы ў ёй і дужасці для свету, для кожнага, хто хоча вызваліць зачарсцвелую ў нягодах душу!»
   Так, не могучы вымавіць ні слова, крычаў я парыжанам. I хоць не мог вымавіць ні слова, а здалося, што парыжане зразумелі, пра што я хацеў ім сказаць, пра што на ўвесь свет крычала мая душа, кранутая незвычайным голасам аргана. I разам са мною слухаюць, як арганна спявае ў пастушынай трубе бяроста, і суладна згаджаюцца вачыма са мной: «Ага, ага, арган прагучыць тут і змоўкне, а музыка дарагой зямлі не сціхне, не змоўкне ні на адзін міг праз усё жыццё, пакуль будуць жыць у людскіх сэрцах самаахвярнасць і мужнасць, здольныя ўратаваць яе і захаваць».
(451 слова)

Паводле К. Кірэенкі.

Похожие статьи:

ПераказыГолас крынічкі

ПераказыНа беразе з вудачкай

ПераказыРыбацкае шчасце

ПераказыЯзь

ПераказыСтронга